Няма чужога гора!
Чарнобыль...Чорная бяда... Чорная трава...
26 красавіка 1986 года свет быў узрушаны суръёзнай аварыяй, якая адбылася ва Украіне на чацвёртым энэргаблоку Чарнобыльскай АЭС.
Гэтая страшная бяда абрынулася на маю родную беларускую зямлю “страшнай і трывожнай” вясной. Як аказалася пазней, яна паўплывала на лёсы людзей не толькі нашай краіны, Беларусі, але Украіны, Расіі, нават на краіны, якія знаходзяцца на поўначы Еўропы.
Чарнобыль паказаў усяму свету, як малая наша планета Зямля і як ўразліва чалавецтва. Ніякая сістэма абароны, ніякія закрытыя мяжы, ніякія мураваныя сцены, тыпу Вялікай Кітайскай, – не перашкода для жудасных наступстваў такіх катастроф.
Чарнобыль стаў бядой для ўсёй Еўропы. Але мне хочацца сказаць, што ўсё ж Чарнобыльская трагедыя больш за ўсё ўдарыла па украінскаму і беларускаму народу.
І чым больш часу праходзіць пасля тых падзей, тым вастрэй мы пачынаем ўсведамляць, што адбылося і што магло б адбыцца, калі б не самаахвярнасць тых людзей, каго мы называем “ліквідатарамі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС”. Колькіх з іх праз трыццаць два гады пасля чарнобыльскай трагедыі ўжо няма ў жывых, і колькі “ліквідатараў” засталіся інвалідамі!
Шмат прыгожых слоў было сказана пра “мірны атам”, які павінен прыйсці ў кожны дом, каб служыць людзям. І вось ён сапраўды прыйшоў у кожны дом, але толькі зусім не мірны...
Кожны жыхар нашай краіны адчуў боль Чарнобыля, жах і страх перад нябачным, але бязлітасным ворагам. Бо радыяцыя не пашкадавала нікога: ні пажарных, якія непасрэдна ўступілі ў сутычку з агнём на чацвёртым блоку, ні тых, хто проста знаходзіўся непадалёк.
Трагедыя Чарнобыля шмат у чым змяніла нашы погляды на сучасную цывілізацыю, паказала, што ўсе краіны і народы свету залежаць адзін ад аднаго.
“Няма чужога гора!” — абвяшчае народная мудрасць.
“Званы” Чарнобыля сёння разносяць па свеце свой трывожны звон, апавяшчаючы, што гора Чарнобыля, слёзы Чарнобыля – гэта бяда не толькі беларускага народа. Гэта тычыцца кожнага, хто жыве на Зямлі. А яшчэ званы Чарнобыля гучаць папераджальна: “Людзі! Памятаеце! Не дайце ўспыхнуць на зямлі атамнага пажару. Ён не пашкадуе нікога”.
Дэшча Вераніка, вучаніца ДУА "Іялчанская СШ"